Эвакуатар знёс плот амбасады Латвіі ў Мінску
Пра здарэнне паведаміў Антон Матолька ў сваім тэлеграм-канале.

Эвакуатар знёс плот амбасады Латвіі ў Мінску.
Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч.
«Тэрыторыя Пасольства Латвіі ў Беларусі на дадзены момант. Мы чакаем ад улад Мінска, што яны расследуюць гэты інцыдэнт і забяспечаць бяспеку і ахову Пасольства ў поўнай адпаведнасці з міжнародным правам», — напісаў ён.