Мільён беларусаў гатовы выходзіць на мітынгі, каля 200 тысяч разглядаюць варыянт узброенага супраціву
Інфармацыйны-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта апублікаваў вынікі штоквартальнага даследавання за 2016 год, прысвечанага пратэстнаму патэнцыялу насельніцтва.
Што можа стаць каталізатарам пратэстаў?
Людзі перадусім называлі рэзкае змяншэнне заробкаў і затрымку іх выплаты, павышэнне цэн, небяспеку страціць працу, стварэння ў горадзе шкоднай вытворчасці, а таксама абмежаванне палітычных правоў і свабод.
На працягу 2016 года колькасць тых, хто ў выключных (пералічаных вышэй) сітуацыях заявіў сацыёлагам ІАЦ пра сваю гатоўнасць да ўдзелу і мітынгах і дэманстранцыях, дасягала 14%. У абсалютным выражэнні гэта больш за 1 мільён чалавек (за выняткам непаўналетніх)
Колькасць гатовых да забастовак дасягала 7,5%. Гэта каля 570 тысяч чалавек.
Да яшчэ больш радыкальнага пратэсту — галадоўкі — гатовыя ў крайнім выпадку перайсці да 3% беларусаў. Гэта каля 230 тысяч чалавек.
Нарэшце, 190 тысяч беларусаў (2,5% апытаных) паведамілі, што разглядаюць і варыянт узброенага супраціву.
Паводле nn.by