Дзень Волі пад знакам 95-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР
Мінгарвыканкам дазволіў удзельнікам святкавання 95-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначыць 24 сакавіка Дзень Волі ў змененым фармаце: збор у 12-00 на пляцоўцы каля кінатэатру «Кастрычнік».
Заяўнікі ж прапаноўвалі збірацца каля Батанічнага саду. Таксама забаронена карыстацца гістарычнай сімволікай і транспарантамі.
З месца збору калона накіруецца па вуліцы Сурганава ў Парк дружбы народаў (Бангалор), дзе адбудзецца святочны мітынг.
10-00. Частка тэрыторыі каля кінатэатра “Кастрычнік” агароджаная, там ідуць рамонтныя працы, выкапаны вялікі катлаван.
10-10. Па дарозе з Полацку затрыманы прыхільнік “Беларускай хрысціянскай Дэмакратыі Уладзімер Капелькін”, якому
на днях споўніцца 18 гадоў.
Маршрутку, у якой Капелькін накіроўваўся ў Мінск, спыніла ДАІ на выездзе з Полацку. У яе ўвайшоў чалавек у цывільным. Між тым, іншы
актывіст БХД, які таксама накіроўваўся на Мінск, паехаў надалей.
Зараз Уладзімір Капелькін знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку, паведамляе"Радыё Свабода".