Дзяржкантроль знайшоў у Магілёўскай вобласці помнікі архітэктуры, якія нікому не належаць
У ходзе маштабнай праверкі стану гісторыка-культурных каштоўнасцяў Магілёўскай вобласці былі выяўлены шматлікія парушэнні.
Касцёл у вёсцы Расна Дрыбінскага раёна
Толькі ў 8 раёнах вобласці зацверджаны праграмы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны на сваіх тэрыторыях, чаго патрабуе заканадаўства, — паведамляе сайт КДК Беларусі.
У
вобласці адразу 6 «нічыйных» помнікаў культуры
У ходзе праверкі не знайшлося гаспадароў будынка былой сінагогі ў Быхаве,касцёла ў вёсцы Расна Дрыбінскага раёна (на фота), касцёла Святога Мікалая ў
Княжыцах, царквы ў Сяльцы Мсціслаўскага раёна, касцёла езуітаў у Мсціславе і вала «Фрыдрых Вільгельм», які ўваходзіць
у склад Бабруйскай крэпасці.
З-за
адсутнасці ўласніка, на помнікі культуры не заключана ахоўнае абавязацельства паміж Міністэрствам культуры і ўласнікам аб'екта, як таго патрабуе заканадаўства.
Грошай на рэстаўрацыю няма, а вінаватая ў гэтым вобласць
Правяраючыя канстатавалі, што з-за
недастатковага фінансавання многія помнікі культуры знаходзяцца ў аварыйным стане альбо маюць патрэбу ў рамонце. Пры гэтым з-за адсутнасці
сродкаў іх кансервацыя не праводзіцца.
—
Дрэнны стан аб'ектаў паказвае на адсутнасць у галіне эфектыўнай сістэмы рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, — паведамілі ў
Дзяржкантролі.
Помнікаў стане менш, а грошы возьмуць у прадпрымальнікаў
Дзяржкантроль прапанаваў выключыць асобныя помнікі
культуры з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў у сувязі з кепскім станам. Таксама
ў дзяржкантролі лічаць неабходным удасканальваць парадак ажыццяўлення адлічэнняў ад прадпрымальніцкай дзейнасці на аднаўленне і кансервацыю помнікаў культуры і гісторыі.
Паводле gorad.by
Фота: tomkad.livejournal.com