«Дружбу» прарвала

Магістральны нафтаправод «Дружба» прарвала ў Драгічынскім раёне.



truba.jpg

Паведамленне аб гэтым паступіла ў МНС учора ўвечары. Нафтаправод «Мазыр -Брэст» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельтранснафта Дружба» канцэрна «Белнафтахім» прарвала каля вёскі Скібічы Драгічынскага раёна Берасцейскай вобласці. Паводле разлікаў РУП «Гомельтранснафта «Дружба», максімальны выхад нафты склаў блізу 5 метраў кубічных на дзялянцы плошчай 1,2 га асобнымі лапікамі без наступнага гарэння.
Для ліквідацыі парыву нафтаправода, збору нафты і выдалення забруджанага грунту на месцы аварыі працуюць 6 адзінак тэхнікі і 13 работнікаў МНС, 10 адзінак тэхнікі і 30 чалавек РУП «Гомельтранснафта Дружба». Работнікамі МНС забяспечваецца пажарная бяспека на месцы аварыі. Транспартаванне нафты ў магістральным нафтаправодзе праводзіцца ў штатным рэжыме без змяншэння аб'ёмаў планавай пастаўкі нафты (даведачна: магістральны нафтаправод складаецца з трох адасобленых трубаправодаў ).
Пацярпелых няма.
На месцы здарэння працуе раённая камісія ў надзвычайных сітуацыях. Пагрозы населеным пунктам і трапляння нафты ў экасістэмы водных аб'ектаў, са слоў супрацоўнікаў МНС, няма.
mchs.gov.by