Дэвальвацыя вышэйшай адукацыі
Віцэ-прэм’ер па сацыяльных пытаннях Анатоль Тозік на круглым стале ў рэдакцыі газеты «Советская Белоруссія» агучыў цікавыя лічбы.
«У нас у 1990 годзе было 78 тысяч выпускнікоў. А ў ВНУ прынялі на дзённую форму навучання 25 тысяч — гэта 32% ад агульнай колькасці тых, хто скончыў школу. Усяго ж было
37 тысяч — разам з завочнай і вечаровай формай навучання.
А цяпер удумайцеся яшчэ ў дзве лічбы. Летась выпускнікоў было 64 тысячы, а на ўсе формы навучання ў ВНУ прынята 81,3 тысячы чалавек», — сказаў Тозік.
«Вось і дэвальвацыя вышэйшай адукацыі», — падсумаваў гэтыя лічбы начальнік навукова-даследчага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі Алег Лісейчыкаў.
Намеснік міністра адукацыі Васіль Будкевіч зазначыў, што на сёння «70–80% выпускнікоў школ ідуць у ВНУ».