«Чытанне можа стаць прычынай развіцця розуму»
Тэматычную акцыю правялі ўчора ў сталіцы. Удзельнікі сабраліся каля адной са станцый метро. Кожнаму з іх раздалі па кнізе, на якую была надзетая спецыяльная вокладка: з абодвух яе бакоў размешчаныя матывуючыя карцінкі на тэму чытання, а ўнізе — лозунгі, стылізаваныя пад надпісы на пачках цыгарэт. Напрыклад, «Ваш мозг нагадвае: чытанне можа стаць прычынай развіцця розуму»
У пэўны момант маладыя людзі дасталі кнігі і пачалі чытаць. Рэакцыя пасажыраў у вагоне была неадназначная: некаторыя сыходзілі ў іншае месца, іншыя ўсміхаліся і фатаграфавалі ўдзельнікаў акцыі, а нехта рабіў выгляд, што «чытальнікаў» не заўважае.