Цнянскае вадасховішча стала зонай, вольнай ад курэння

Цнянскае вадасховішча і прылеглая да яго тэрыторыя прызнаныя зонай, свабоднай ад курэння, паведаміла карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» 1 ліпеня падчас прамой лініі першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Ала Санкоўская.

111_3.jpg


— У адпаведнасці з рашэннем адміністрацыі вадаём і прылеглыя да яго тэрыторыі разам з ляснымі масівамі прызнаныя зонай, свабоднай ад курэння. Інфармацыя пра забароны ў месцах адпачынку размяшчаецца ў розных месцах, у тым ліку на кабінах для пераапранання. Таксама расставім дадатковыя таблічкі ўжо большага фармату, каб прыцягнуць увагу людзей, — адзначыла першы намеснік кіраўніка адміністрацыі.
Акрамя таго, тут устаноўленыя знакі аб забароне выгулу сабак.
— Грамадзяне скардзіліся на тое, што сюды прыходзяць трэніраваць хатніх жывёл. Да нас паступіла ўжо некалькі такіх зваротаў. Сама станавілася сведкай таго, як пад вечар выхаднога дня сабакі без намыснікаў, павадкоў беглі па веладарожцы ўслед за гаспадарамі, якія рухаліся на роварах, — распавяла Ала Санкоўская.
На Цнянскім вадасховішчы раней ужо была выканана рэканструкцыя 2-га, 3-га і 4-га пляжаў. У гэтым годзе Мінскі леспаркгас за кошт сродкаў бягучага ўтрымання цалкам замяніў на 1-ым пляжы кабіны для пераапранання. Іх усталявалі перад пачаткам летняга сезона. Паступова дадаюць альтанкі, сталы, мангалы. Яны запатрабаваныя ў адпачывальнікаў, у тым ліку сем'яў: тут, на прыродзе, праводзяць нават дзіцячыя святы.