Хлеб, малако і яйкі даражэюць на 10%
У Беларусі на 10% падвышаюцца гранічныя максімальныя адпускныя кошты на некаторыя віды хлеба і булачных вырабаў, мяса куранят-бройлераў і яйка курынае. Падаражэе таксама малочная прадукцыя.
Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі Беларусі №86 ад 18 лістапада 2013 года, афіцыйна апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
«Гэтай пастановай на прапанову Мінсельгасхарча прадугледжана магчымасць падвышэння на 10% у лістападзе 2013 гранічных максімальных адпускных коштаў на хлеб жытні і жытна-пшанічны,
булачныя вырабы з пшанічнай мукі з утрыманнем паводле рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14%», — паведамілі у Міністэрстве эканомікі.
Гаворка ідзе аб рэгуляванні коштаў вытворцаў на тыя віды хлеба і булачных вырабаў, якія выпякаюцца паводле простай рэцэптуры без дадатковай сыравіны і належаць да ніжняй групы коштаў.
Таксама дакумент прадугледжвае магчымасць падвышэння на 10% у лістападзе гранічных максімальных адпускных коштаў на мяса куранят-бройлераў і яйка курынае.
«Акрамя таго, гэты дазвол павялічыць гранічныя максімальныя адпускныя кошты на малочныя прадукты: на віды малочнай прадукцыі з нізкім утрыманнем тлушчу без смакавых дабавак і
напаўняльнікаў — на 3,5% у лістападзе 2013 года і на 3,5% у снежні
2013; на высокатлустыя віды малочнай прадукцыі з смакавымі дадаткамі і напаўняльнікамі — на 2,5% у лістападзе 2013 года і 2,5% у снежні
2013», — дадалі ў Мінэканомікі.
Пастанова ўвойдзе ў дзеянне пасля яе афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
belta.by