Брэст. 13 студзеня пройдзе чарговая сустрэча з серыі “Кава-гарбата-АГП”

Абмеркаваць, што такое грамадская супольнасць і якая яе роля ў Беларусі, запрашаюць у Брэсце. 13 студзеня пройдзе чарговая сустрэча з серыі “Кава-гарбата-АГП”. Арганізатары — сябры абласной структуры партыі.



5_3357.jpg

Мэта сустрэчы — прыцягненне новых прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў і стварэнне інфармацыйнай пляцоўкі для абмеркавання вострых для беларусаў пытанняў.

Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек патлумачыў актуальнасць тэмы:

— Грамадзянская супольнасць — гэта аснова. У нашай краіне гэта пытанне хваравітае. Наша грамадзянская супольнасць не кансалідаваная. Людзі не прымаюць удзел у грамадска-палітычных працэсах у краіне. Людзі не давяраюць нікому — ні ўладзе ні апазіцыі.

Сустрэча пачнецца а 18-ай гадзіне і пройдзе па адрасу — вуліца 17 верасня, 22-24. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце