Больш за 5800 хворых на COVID-19 у Беларусі

На 13 кастрычніка ў Беларусі афіцыйна пацверджаныя агулам 84 524 выпадкі заражэння COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў Тэлеграме.

gettyimages_508784843_1.webp


За суткі выявілі 526 новых выпадкаў каронавірусу, 5 чалавек памерлі. Ад пачатку эпідэміі ў Беларусі памерлі 906 пацыентаў «з шэрагам хранічных захворваньняў, з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй».
На 13 кастрычніка ачунялі і выпісаныя 77 797 пацыентаў, актыўных пацверджаных выпадкаў на сёння ў Беларусі — 5821.
Ад пачатку эпідэміі ў Беларусі праведзена 2 095 917 тэстаў на каронавірус.