Беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў хвалююць бяспека і справядлівасць

Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі найбольш заклапочаныя абаронай сваіх персанальных дадзеных і недатыкальнасцю прыватнага жыцця анлайн.



internet_karystaljnik.jpg

Гэта вынікае з нядаўняга даследавання Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend і кампаніі Novak, у часе якога яны вывучалі грамадскую думку па звязаных з Інтэрнэтам пытаннях.

Абарона персанальных дадзеных важная для 88% карыстальнікаў, недатыкальнасць прыватнага жыцця — для 85%.

Паводле даследавання, важнымі каштоўнасцямі для беларусаў з'яўляюцца даступнасць інтэрнэт-рэсурсаў і сервісаў (85%), а таксама свабодны абмен інфармацыяй анлайн (83%).

Празрыстасць прыняцця законаў аб Інтэрнэце і свабода выказвання меркавання анлайн аказаліся менш важнымі для беларускіх карыстальнікаў Сеціва, — вынікае з даследавання.

baj.by__sites_default_f_f009699235602d04197889caf670a7d0.html

Графікі ўзятыя з даследавання Lawtrend і Novak

Ніколі не сутыкаліся з парушэннямі сваіх правоў у галіне «свабоднага інтэрнэту» толькі 40% беларускіх карыстальнікаў.

На думку рэспандэнтаў, больш за ўсё парушэнняў іх правоў адбываецца ў сферы даступнасці інтэрнэт-рэсурсаў і сервісаў, а таксама абароны персанальных дадзеных і недатыкальнасці прыватнага жыцця анлайн.

baj.by__sites_default_f_3b355922383bb3b5d0953ddbdd33889e.html

baj.by__sites_default_f_d6540ac54298a418fdb11ad242bc8df3.html


baj.by