Беларускі АМАП пад расійскім сцягам

У панядзелак  увечары каля Лядовага палацу ў Гародні перад хакейным матчам "Нёман" — "Юнацтва" заўважаны амапаўскі аўтазак з расейскім трыкалорам на чаловай шыбе. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook гарадзенскі актывіст аргкамітэту БХД Сяргей Верамеенка.



11057275_1727699777472731_4031125191155855006_n.jpg

На пытанне, на якой падставе дзяржаўны службовы транспарт аздоблены сцягам суседняй краіны супрацоўнікі АМАПу адказваюць: "Потому что содружество" і "братский народ".

Сяргей Верамеенка мае намер адправіць адпаведны зварот у Міністэрства Унутраных Спраў Рэспублікі Беларусь. "А можа ўжо ў МВД РФ пісаць?" задаецца пытаннем гарадзенскі актывіст.