У Наваполацку збіраюць подпісы за будаўніцтва паліклінікі ў новых мікрараёнах
Сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі актывізавалі збор подпісаў у Наваполацку ў межах кампаніі “За якасную медыцыну”.
Збор подпісаў за новую паліклініку ў Наваполацку / bchd.info
"Мы правялі чарговы збор подпісаў за будаўніцтва паліклінікі ў новых мікрараёнах горада. Ужо сабрана каля 350 подпісаў. Наступным крокам будзе перадача гэтых лістоў у выканкам. Пабачым, што яны адкажуць", — адзначыў каардынатар БХД па Наваполацку Андрэй Гайдукоў.
Паводле сайта БХД