Беларускай асацыяцыі журналістаў — 18 гадоў!

16 верасня 1995 года ў Мінску прайшоў устаноўчы з’езд журналісцкага аб’яднання.



den_rojdenia_baj.jpg

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» — добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб'яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. БАЖ дзейнічае з восені 1995 года (у 2006 г. прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю).
З 1997 г. БАЖ - асацыяваны сябра Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў (IFJ).
У 2003 г. Сусветная асацыяцыя газет (WAN) узнагародзіла БАЖ «Залатым пяром свабоды» (Golden Pen of Freedom prize).
У снежні 2004 г. Еўрапейскі парламент уганараваў БАЖ прэміяй імя Сахарава «За свабоду думкі».
У чэрвені 2011 г. Атлантычная Рада Злучаных Штатаў Амерыкі ўзнагародзіла БАЖ «Прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады». Разам з журналісцкай арганізацыяй ёй былі ўганараваныя незарэгістраваны Праваабарончы Цэнтр «Вясна» і беларускі «Свабодны тэатр».
Віншуем усіх БАЖаўцаў з агульным святам. Зычым поспехаў на прафесійнай ніве і натхнення ў паўсядзённым жыцці!
baj.by