Беларусь і Ізраіль падпісалі дамову аб адмене віз
У пятніцу, 19 верасня Беларусь і Ізраіль падпісалі дамову аб адмене візавага рэжыму, перадае карэспандэнт Тэлеграфа.
З беларускага боку подпіс пад дакументам паставіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, а з ізраільскай - міністр абсорбцыі Ізраіля Софа Ландвер.
Чакаецца, што дамова ўступіць у сілу праз 90 дзён, гэта значыць ужо да Раства беларусы і ізраільцяне змогуць ездзіць адно да аднаго без віз. Пра гэта, як перадаваў Тэлеграф, заявіў нядаўна амбасадар Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал.
Паводле дамовы, грамадзяне дзвюх краін змогуць на працягу 180 дзён, гэта значыць паўгода, знаходзіцца на тэрыторыі адпаведна Ізраіля або Беларусі без афармлення візы.