Бел-чырвона-белы сьцяг на Шуманаўскім парадзе

У Шуманаўскім парадзе прынялі ўдзел беларусы. У цэнтры Варшавы залуналі бел-чырвона-белыя сцягі. Шуманаўскі парад арганізуецца штогод прыхільнікамі Еўрасаюза. Парад ладзіцца з 1999 года Польскім фондам імя Роберта Шумана



1235.jpg

У цэнтры Варшавы прайшоў Шуманаўскі парад, які стаў завяршальным і галоўным пунктам ХХ Польскіх еўрапейскіх сустрэч. Каляровы, вясёлы, з музыкай, танцамі і песнямі, парад ужо 14 разоў прайшоў вуліцамі польскай сталіцы. Арганізатары адзначаюць,што гэта беспрэцэдэнтная падзея ў Еўропе, поўная неспадзяванак і спантаннасці.

Удзельнікі завяршылі свой марш каля Шуманаўскага мястэчка, дзе адбыўся вулічны фэст, які папулярызуе ідэю аб’яднанай Еўропы ў цэнтры Варшавы. У больш як 30 намётах арганізаваныя конкурсы, мастацкія выступы, сустрэчы з экспертамі, у гэтым з еўрадэпутатамі.

Традыцыйна ў мерапрыемстве ўдзел прынялі беларусы.

А. Міхнавец адзначае: “Мы прыйшлі паказаць, што Беларусь таксама еўрапейская краіна. Геаграфічна мы знаходзімся ў Еўропе, але фактычна беларусы да яе не належаць. Мы хочам, каб наш голас пачулі, нас пабачылі і праблема Беларусі не забывалася. Каб Еўропа памятала, што ёсць краіна, якая змагаецца за сваю незалежнасць і дэмакратыю. Каб мы не засталіся адны. Без дапамогі, без салідарнасці мы нічога не зможам зробіць”.


 

radyjo.net__84230bbe_7e85_4_711b055c0156659d74d5bea19d83919d.html

radyjo.net__3de2f9af_ec00_4_ef445d9669a56767b6c73130bd1b4fce.html

radyjo.net__5d66e538_2dc1_4_5661b2df98248a5d0d5075871783b999.html

radyjo.net__e0adee9a_93d5_4_3405f2da1a2f2623794e88e6773163b7.html

radyjo.net__e63d7521_8dcf_4_e885e1f79980fac71722bb0a348242d4.html

radyjo.net__fc35232a_cbef_4_68af3d33e6c82c5feec0d63f434bae50.html

radyjo.net__8acff02e_750c_4_e3d2a7282a68867c254ead2cb20f7b19.html

radyjo.net__ef03b14b_aaad_4_3c5d82fe8cf75b2eb029fd60d6cbf290.html

radyjo.net__5e61ad03_d258_4_51dc8f160b837b6b42f7da5238623eca.html

radyjo.net__5ddc6a62_c3d0_4_8ea6e63f3c360b8b372b72845f1e7923.html

radyjo.net__ac8b4561_38a4_4_f08d2cffe5af37fd4546a581f6d471cd.html

radyjo.net__c7deae8c_54c1_4_bac500ffdc0e60deace4ab937e05197a.html

radyjo.net__6aa0a247_542e_4_c0e73f3ee354814f18cbbc3a343df9d3.html

radyjo.net__f27aeec9_0c17_4_49483bc125666cd7458f93ed1dfbafa1.html

radyjo.net__9d6824d7_51b9_4_3c51f34d098ac6ea9a73f373fce85b40.html

radyjo.net