Бежанцам у Беларусі будуць бясплатна выкладаць рускую мову

А ўкраінскія бежанцы змогуць бясплатна атрымліваць медыцынскую дапамогу, пра гэта паведаміў прадстаўнік Кіравання Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі Жан-Іў-Бушардзі.

world_refugee_day_2013_event_1.jpg

“Кожныя тры секунды нехта мусіць ратавацца ад гвалту. Заўсёды хтосьці бяжыць з Сірыі, Афганістану, Саудаўскай Аравіі. У выніку, колькасць бежанцаў на сёння дасягае 65 мільёнаў чалавек” — адзначыў Жан-Іў Бушардзі.

Па словах прадстаўніка УВКБ ААН, большая частка бежанцаў знайшла ўратаванне ў суседніх краінах — Турцыі і Пакістане. Еўропа дапамагае тром мільёнам бежанцаў.

Жан Іў Бушардзі другі справа

Жан Іў Бушардзі другі справа

На пешым месцы — Украіна

Прымае мігрантаў і Беларусь. Да 2013 года  статус бежанца прасілі каля 200 замежнікаў. 70% з іх былі з Афганістана. У 2014 года колькасць мігрантаў, якія сталі прыязджаць у Беларусь, значна павялічылася. Супрацоўнікі МУС тлумачаць рост мігрантаў падзеямі на паўднёвым усходзе Украіны. У 2015 годзе колькасць замежнікаў, якія прасілі статус бежанца, была ўжо 1200 чалавек.

У 2015-2016 годзе найвялікшая плынь мігрантаў у Беларусь ішла з Украіны – каля дзвюх з паловай тысяч. Больш за 1,9 тысяч украінцаў атрымалі дадатковую абарону і дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі тэрмінам да году.

На другім месцы па колькасці бежанцаў у Беларусі ідзе Сірыя, затым — Афганістан, Ірак, Емен і шэрагу іншых краін, дзе існуе напружанне праз ваенныя дзеянні. Але сёння большасць мігрантаў, якія перасякаюць мяжу Беларусі, разглядаюць яе толькі як транзіт. Таму просяць аб статусе бежанцаў адзінкі. У мінулым годзе такіх было 46 чалавек.

Каб мець магчымасць дзесьці размяшчаць асоб, якія затрымліваюцца на мяжы, у Беларусі з гэтым годзе пачынаецца будоўля міграцыйных цэнтраў. Праз пяць гадоў праект мусіць быць завершаны. Зараз мігранты, якія перасякаюць мяжу Беларусі, утрымліваюцца ў ізалятарах часовага ўтрымання.

Злева направа Іскуі Абалян Аляксандр Татура Жан Іў Бушардзі Мікалай Барэйка

Злева направа Іскуі Абалян Аляксандр Татура Жан Іў Бушардзі Мікалай Барэйка


Што зменіцца для бажанцаў з 1 ліпеня?

З 1 ліпеня 2017 года ў краіне стане дзейнічаць Закон “Аб унясення зменаў і дапаўнення у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях вымушанай міграцыі”.

Імігрантам будзе прасцей рэгістравацца і атрымліваць статус бежанца. Раней статус бежанца можна было атрымаць, здзейсніўшы дзве працэдуры. Спачатку замежнік мусіў падаць заяву на тое, каб яму далі сховішча, а затым — статус бежанца і дадатковую абарону. Цяпер для замежніка гэта будзе адна працэдура. А тэрмін разглядання хадайніцтва не будзе перавышаць шасці месяцаў.

Пункты, якія будуць рэгістраваць мігрантаў, цяпер размесцяцца ў зонах міжнародных пропускаў, напрыклад, у аэрапорце.

“Цяпер і дарослыя бежанцы з Украіны змогуць бескаштоўна карыстацца медыцынскімі паслугамі. Раней гэта маглі выкарыстоўваць толькі дзеці. А бежанцаў дзяцей у Беларусі каля 450 чалавек. Мы вылучаем гэтую групу, бо яна асаблівым чынам патрабуе ўвагі”, — заўважыў Прадстаўнік УВКБ ААН.

Бежанцам будзе прасцей атрымліваць адукацыю – цяпер яны змогуць гэта рабіць на роўных з беларусамі ўмовах. УВКБ ААН разглядае адукацыю бежанцаў як ключ да інтэграцыі. Кіраўніцтва ўжо пачало праводзіць у Беларусі шэраг навучальных семінараў па працаўладкаванню мігрантаў і навучанню рускай мове, што будзе працягвацца і далей. Пра навучанне беларускай мове бежанцаў нічога сказана не было.