Белстат зноў не апублікаваў статыстыку па смяротнасці
Тэрмін публікацыі чарговым разам перанеслі — з 16 красавіка на 17 траўня.
Нагадаем, апошні раз статыстыка па смяротнасці ў краіне публікавалася амаль год таму — па выніках 1 квартала 2020 года, калі ў краіне афіцыйна быў яшчэ толькі адзін памерлы ад COVID-19, перадае «Беларускі партызан».
Між тым, як нядаўна стала вядома, у 2020-м годзе насельніцтва Беларусі скарацілася больш чым на 61 тысячу чалавек — гэта ў тры з лішнім разы больш, чым у 2019-м.
Пры гэтым, паводле даных, якія Беларусь перадала ААН, за першае паўгоддзе 2020 года ў Беларусі была рэкордная смяротнасць за апошнія 10 гадоў — так званая «залішняя смяротнасць», якую спецыялісты адносяць выключна да смяротнасці ад COVID-19, склала не менш за 5600 чалавек з красавіка па чэрвень.