Беларускі выйгралі жаночую эстафету ў біятлоне!

Беларускі (Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Дар'я Домрачава) выйгралі жаночую эстафету на Алімпіядзе ў Пхёнчхане!

peramoha.jpg

Беларускі прабеглі дыстанцыю за 1 гадзіну 12 хвілін 3,4 секунды
Крыўко перадала эстафету трэцяй, Алімбекава чацвертай (хоць была і першай на дыстанцыі), ну а Домрачава, няглядзечы на тры дадатковыя патроны на апошняй стральбе, прыбегла першай.
Усяго беларускі выкарысталі дзевяць дадатковых патронаў на васьмі агнявых рубяжах. Гонка прайшла ва ўмовах парывістага ветру і моцнага снегападу. Швецыя адстала ад нас 10 секундаў.
Срэбра дасталася Швецыі, бронза Францыі.
У нас тры медалі: золата ў фрыстайле Гуськовай, золата ў эстафеце ў біятлоне і срэбра Домрачавай у мас-старце.
У пятніцу на Алімпіядзе пройдзе эстафета ў мужчын.
Паводле Нашай Нівы