Беларуска-літоўскую мяжу пачалі патруляваць літоўскія вайскоўцы
З сённяшняга дня літоўскія салдаты ахоўваюць літоўска-беларускую мяжу. Усяго ў памежную ахову плануецца накіраваць каля 260 вайскоўцаў.
За 2021 год на літоўска-беларускай мяжы было затрымана 1546
нелегальных мігрантаў, у асноўным з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі, адзначае «Еўрарадыё». У краіне
абвясцілі надзвычайнае становішча. Літоўскія ўлады заяўляюць, што гэта
арганізаваная гібрыдная атака беларускага рэжыму на Літву.
Між тым пільная ўвага літоўскага боку да сітуацыі з нелегальнай міграцыяй, здаецца, пачае прыносіць плён. За апошнія суткі тут затрымалі толькі атрымалі 31 нелегальнага мігранта, якія накіроўваліся з
Беларусі. У ліпені гэта пакуль найменшая колькасць. Ужо чацвёрты дзень запар гэтая лічба не перавышае 100.