Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі сустрэліся ў Літве

Святлана Ціханоўская паведаміла, што падчас візіту прэзідэнта Украіны ў Літву яны сустракаліся. Пра гэта яна сказала ў інтэрвію ўкраінскаму выданню «Сегодня», апублікаваным 10 ліпеня, піша Свабода.

photo_2021_04_24_21_20_43.jpg

«Так, мы, вядома, кантактуем з прадстаўнікамі ўкраінскага ўраду. Аднойчы я сустракалася онлайн са спадаром Кулебам, [міністрам замежных спраў Украіны — РС], пазаўчора мы перасякаліся са спадаром Зяленскім на імпрэзе ў Літве», — сказала Ціханоўская.
Яна звярнула ўвагу на тое, што «афіцыйных сустрэч не было, але вы ведаеце, наколькі моцна мы адчуваем падтрымку Украіны».
«Вы прынялі так шмат беларусаў — дзясяткі тысяч беларусаў. Украіна дапамагае ў працаўладкаванні і легалізацыі беларусаў... І той факт, што Украіна далучаецца да санкцый ЕС, сведчыць пра тое, што Украіна з беларускім народам», — сказала Ціханоўская.
6-7 ліпеня прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Літву з працоўным візітам.