"Альтэрнатыва" павіншавала мінчукоў з гадавінай бітвы пад Оршай (фота)
8 верасня актывісты грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" зладзілі ў цэнтры беларускай сталіцы раслейку плакатаў-віншаванак з нагоды 501-й гадавіны бітвы пад Оршай.
Плакаты былі змешчаны на рэкламных афішах ды інфармацыйных стэндах у цэнтры Мінску. Мерапрыемства прайшло без якіх-небудзь эксцэсаў.
Паводле прэс-службы ГА "Альтэрнатыва"