8 Верасня — Дзень беларускай вайсковай славы
501 год таму, 8 верасня 1514 года, войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага разбілі пад Воршай маскоўскія войскі.
Гэта была вялікая перамога над утрая большым маскоўскім войскам, здабытая ў абарончай вайне, на сваіх землях і сваёй жа арміяй.
Тая перамога спыніла маштабны наступ маскоўскай арміі і дапамагла вызваліць гарады Усходняй Беларусі, а ў далейшым — і паспрыяла развалу небяспечнага ваеннага альянсу Масквы з імперыяй Габсбургаў, які пагражаў існаванню ВКЛ.
У пачатку 90-х у гэты дзень вайскоўцы прымалі ўрачыстую прысягу на вернасць Беларусі.
Прысяга на вернасць незалежнай Беларусі 8 верасня 1992 года: