Ад выбуху петардаў у навагоднюю ноч у Беларусі пацярпелі 11 чалавек

Пры запуску піратэхнічных вырабаў у навагоднюю ноч у Беларусі пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.



pietard.jpg

Паводле інфармацыі МНС, у Бабруйску вечарам 31 снежня петарда падарвалася пад шапкай у пяцігадовага хлопчыка. Апёк быў не вельмі небяспечны, таму шпіталізаваць дзіця не прыйшлося. А праз некалькі гадзін, ноччу 1 студзеня, у бальніцу Бабруйска з кантузіяй вока быў дастаўлены дзесяцігадовы хлопчык.
У Мінску ад выбуху петарды пацярпеў дзевяцігадовы школьнік. Ён атрымаў нязначны апёк шчакі і пасля агляду ўрачоў быў адпушчаны дамоў.
Самыя сур'ёзныя дыягназы, атрыманыя пацярпелымі дарослымі, — адкрытая траўма галавы, ампутацыя ногцевай фалангі пальца рукі, іншароднае цела ў воку і тэрмічны апёк вока. БелаПАН