Ад 3 да 6 гадоў, а Бабарыку — буйны штраф. Якое яшчэ пакаранне просіць пракурор па справе «Белгазпрамбанка»
Сёння стала вядома, якія прысуды запытаў бок абнавачвання па гучнай справе «Белгазпрамбанка». Пра 15 гадоў калоніі для галоўнага фігуранта Віктара Бабарыкі ўжо паведамлялася. А якія тэрміны пагражаюць іншым абвінавачаным?
Абвінавачванне запытала ад 3 да 6 гадоў калоніі для іншых фігурантаў справы «Белгазпрамбанка», распавядае TUT.BY.
Нагадаем, пракурор запытаў для Віктара Бабарыка 15 гадоў
калоніі ўзмоцненага рэжыму, а ў дадатак — і 145 тысяч рублёў штрафу. Астатнім фігурантам
справы абвінавачанне папрасіла прызначыць:
Аляксею Задойку (былы першы намеснік старшыні праўлення
«Белгазпрамбанка») — 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову;
Кірылу Бадзею (выконваючы абавязкі старшыні праўлення
«Белгазпрамбанка» пасля сыходу Бабарыкі) — 5,5 гадоў калоніі;
Сяргею Шабану (намеснік старшыні праўлення
«Белгазпрамбанка») — 6,5 гадоў калоніі;
Дзмітрыю Кузьмічу (намеснік старшыні праўлення
«Белгазпрамбанка») — 6,5 гадоў калоніі;
Сяргею Дабралёту (кіраўнік ТАА «Прыватлізінг») — 5,5 гадоў калоніі;
Аляксандру Ільясюку (намеснік старшыні праўлення
«Белгазпрамбанка») — 5,5 гадоў калоніі;
Для заснавальніка кампаніі «Активлизинг» Віктара
Кабяка, якому ставіцца ў віну дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры, пракурор
запытаў 3 гады калоніі.
Усе фігуранты крымінальнай справы, за выключэннем Віктара Бабарыкі, прызналі віну. Шасцёра заключылі здзелку са следствам.