АБФФ папярэдзіла «Крумкачоў» за паводзіны заўзятараў пры выкананні гімна
Футбольны клуб «Крумкачы» атрымаў папярэджанне ад Беларускай федэрацыі футбола за паводзіны сваіх заўзятараў. Афіцыйны ліст падпісаў генеральны сакратар АБФФ Сяргей Жардзецкі.

Футбалісты «Крумкачоў» не хавалі сваю грамадзянскую пазіцыю / ФК «Крумкачы»
«На жаль, у апошніх матчах актыўныя заўзятары ТАА “НФК Крумкачы” пры правядзенні ўрачыстай цырымоніі адкрыцця футбольных матчаў праяўлялі непаважлівае стаўленне падчас выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, устаючы спінай да футбольнага поля і да дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь», — перадае змест ліста «Еўрарадыё» са спасылкай на Tribuna.com.
У артыкуле 15 Палажэння аб чэмпіянаце ў першай лізе гаворыцца, што клуб нясе адказнасць за паводзіны сваіх заўзятараў.
Футбалісты «Крумкачоў» былі аднымі з першых спартсменаў, якія публічна падтрымалі мірныя пратэсты: яны нават выходзілі на поле ў майках «Мы з народам».