80 чалавек дапамаглі Алесю Яўдаху ў сплаце штрафу
Па словах Алеся, ён выплаціў суму ў патрэбны тэрмін, але судовыя выканаўцы палічылі, што ён пратэрмінаваў.
За гэта яны патрабуюць сплаціць яшчэ пяць працэнтаў ад сумы штрафу. Таму не вярнулі канфіскаваны сістэмны блок і яшчэ спаганяюць 2,7 млн рублёў.
Алесь з гэтым не згдоны і падаў скаргу.
Штраф скаладаў 6,5 тысяч долараў. На просьбу аб дапамозе ў сплаце адгукнулася дзесьці 80 чалавек.
Яны і сабралі больш за палову сумы, астатнюю Алесь знайшоў сам.
Нагадаем, Алесь Яўдаха дасылаў праз пошту беларускія кнігі. Крымінальную справу завялі пасля кантрольнай закупкі ў яго кнігі «Маладафронтаўцы». У ягонай дзейнасці падатковая інспекцыя і Дэпартамент фінансавых расследаванняў угледзелі незаконнае прадпрымальніцтва.
У ліпені 2012 года Алесь Яўдаха быў пакараны годам «хатняй хіміі» (тэрмін пачаў адбываць з 15 кастрычніка 2012). Таксама было пастаноўлена спагнаць з яго 54 млн 536 тыс. 600 рублёў кампенсацыі шкоды і 2 млн 726 тыс. 830 рублёў дзяржаўнай пошліны.