70-я гадавіна ліквідацыі Мінскага гета

У Мінску праходзяць Дні памяці 70-й гадавіны ліквідацыі мясцовага гета. У часе гітлераўскай акупацыі ў мінскім гета загінула больш за 100 тысяч габрэяў. 



im_22.jpg

Ва ўрачыстасцях у сталіцы прымалі ўдзел міністр замежных спраў Уладзімір Макей, прадстаўнікі Ізраіля, габрэйскіх арганізацый, Праваслаўнай царквы і Каталіцкага касцёла, амбасадары, у тым ліку Польшчы.

На мерапрыемства прыехалі таксама габрэі, якія перажылі трагедыю. “Мы чатыры дні хаваліся без ежы і вады. Потым, калі выйшлі на вуліцу, то ў дварах ляжалі кучы цел. Пачаў падаць дождж, і па вуліцы Танка пацякла вада, чырвоная ад крыві”, — казаў карэспандэнту Польскага радыё былы вязень гета Фелікс Ліпскі.

На тэрыторыі Беларусі існавала каля 200 гетаў, куды дэпартавалі габрэяў з Нямеччыны, Польшчы і Аўстрыі.

www.radyjo.net