28 сакавіка пачнуць судзіць Сафію Сапегу
Разгляд крымінальнай справы расіянкі Сафіі Сапега пачнецца 28 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Пра гэта Бі-Бі-Сі расказаў адвакат сям'і Антон Гашынскі.
Дзяўчыну затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам
Пратасевічам, зняўшы іх з прымусова пасаджанага ў Беларусі рэйса Ryanair.
Спярша яе абвінавацілі ў адміністраванні «экстрэмісцкага» тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі»,
дзе публікуюцца асабістыя даныя сілавікоў. Потым стала вядома, што Сафіі
выставілі абвінавачанне па сямі артыкулах крымінальнага кодэкса.
Сапега заключыла дасудовае пагадненне са следствам і
выступала на дзяржаўным тэлебачанні. Тым не менш ёй пагражае шэсць гадоў
зняволення.
Па словах айчыма, у снежні 2021-га яна падала Аляксандру
Лукашэнку прашэнне аб памілаванні, нагадвае «Еўрарадыё».
Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.