Палітзняволены Гарбуноў выйшаў на волю пасля «хіміі»
Яшчэ адзін вязень выйшаў на свабоду пасля адбыцця пакарання.
![Андрэй Гарбуноў Андрэй Гарбуноў](/img/v1/images/6_34_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Гарбуноў
Андрэй Гарбуноў з Бабруйска, прысуджаны да 1 года хіміі, цяпер на волі. Ён адбываў свой тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу № 24, паведамляюць праваабаронцы.
Гарбунова асудзілі ў сакавіку мінулага года па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады. У лістападзе 2021 года праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.