200-тысячная банкнота атрымала прыз за «адлюстроўванне нацыянальнага характара»

Не многія краіны ў свеце могуць пахваліцца новымі купюрамі. Дазволіць сабе выпускаць новыя банкноты ці ледзь не кожны год могуць толькі краіны з нездаровай грашовай сістэмай.



200rub.jpg

Упершыню ў рамках міжнароднай канферэнцыі па абароненаму друку Watermark Conference было праведзенае ўзнагароджанне пераможцаў Watermark Banknote Awards — адзінага ў Расіі конкурсу цыркуляцыйных банкнот.

Экспертны савет прэміі ацэньваў банкноты, выпушчаныя ў абарачэнне ў перыяд з 2011 па 2013 год, у трох намінацыях: «Лепшы грашовы шэраг», «Гармонія» і «Дызайн, які адлюстроўвае нацыянальны характар». Пераможцам у намінацыі «Лепшы грашовы шэраг» стаў Нацыянальны банк рэспублікі Ангола. Узнагароду за «Дызайн, які адлюстроўвае нацыянальны характар» атрымаў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. У намінацыі «Гармонія» перамаглі банкноты, выпушчаныя ў абарачэнне Банкам Лівана.

Банкнота Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь наміналам 200 000 рублёў знаходзіцца ў абарачэнні з 12 сакавіка 2012 года. На адным яе баку намаляваны будынак Магілёўскага абласнога мастацкага музея ім. П.В. Масленікава. На адваротным баку банкноты — дэкаратыўны калаж з архітэктурных элементаў будынка музея.

Паводле  www.vodyanoyznak.ru