1 снежня даражэе праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце Мінскай вобласці
Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы Мінаблаўтатранса Ганна Русак.
Кошт квітка на праезд у гарадскім аўтобусе ва ўсіх рэгіёнах Мінскай вобласці складзе 2 700 рублёў.
«Рост тарыфаў на перавозку пасажыраў у гарадскім і прыгарадным транспарце з 1 снежня адбудзецца па ўсёй краіне, — адзначыла яна. — Кошт праезду па горадзе павялічыцца
на 500 рублёў. Што тычыцца прыгараднага транспарту, кошт квітка павялічыцца на 20%».
kraj.by