17-гадовы Цімур, якога ўчора дапытвалі пасля комы, зноў у рэанімацыі. Пад канвоем
17-гадовага Цімура М. якога ўчора дапытвалі пасля комы, зноў перавялі ў рэанімацыю, паведамляе «Наша Ніва»
«Учора пасля допыту ў Следчым камітэце ў Цімура здарыўся
посттраўматычны прыступ. Цяпер ён знаходзіцца ў 2-й гарадской клінічнай
бальніцы ў рэанімацыі пад канвоем. Яго стан зараз невядомы», — расказала «Нашай
Ніве» крыніца.
13 жніўня хлопец трапіў у рэанімацыі 3-й дзіцячай бальніцы Мінска, куды трапіў 13 жніўня. Нейкі час Цімур знаходзіўся ў медыкаментознай коме, яго даставілі ў бальніцу з аддзялення міліцыі з чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, адкрытым пераломам скула-арбітальнага комплексу, сутаргавым сіндромам, параарбітальнай гематомай справа, множнымі ўдарамі мяккіх тканак і канечнасцей, траўматычнымі эрозіямі рагавіцы вачэй.