14 чэрвеня – гадавіна буйнамаштабнай дэпартацыі з Заходняй Беларусі

14 чэрвеня 1941 года пачалася буйнамаштабная дэпартацыя з акупаваных СССР Заходняй Беларусі, краінаў Балтыі, Заходняй Украіны і Бесарабіі (Малдовы). Дзясяткі тысячаў мірных жыхароў былі выселеныя ў аддаленыя раёны СССР.

deport.jpg

Людзей, у тым ліку жанчын, дзяцей старых, тыднямі везлі ў вагонах для жывёлаў і сялілі ў непрыдатныя для жыцця раёны Сыбіры і Казахстана. Сотні людзей загінулі пад час перавозкі ў нечалавечых умовах.
З Беларусі толькі за чэрвень 1941 года было дэпартавана больш за 20 тысячаў чалавек.Паводле radabnr.org