У кватэры кіраўніка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алеся Ліпая — ператрус
Аднак пра нейкія абвінавачанні ў адрас кіраўніка інфармацыйнага агенцтва пакуль невядома, бо ў кватэру нікога з калег не пускаюць. Супрацоўнікі міліцыі дзяжураць у пад’ездзе і побач з кватэрай. Тэлефон самога Ліпая адключаны.
Побач з домам Ліпая знаходзяцца прадстаўнікі ГА «БАЖ» — Андрэй Бастунец і Барыс Гарэцкі, а таксама праваабаронцы з ПЦ «Вясна».
БелаПАН — прыватнае інфармацыйнае агентства, мае сетку карэспандэнтаў па ўсёй Беларусі. Было заснавана яшчэ ў 1991 годзе Алесем Ліпаём.
У структуру БелаПАН уваходзіць і рэдакцыя інтэрнэт-газеты «Белорусские новости».
Будзе дапоўнена.
Паводле baj.by