Мінскі заапарк абвясціў конкурс на лепшую мянушку для зубраня

Маленькі зубр нарадзіўся ў сярэдзіне траўня. Яго будучая мянушка павінна пачынацца на літару «Б» (па правілах міжнароднай племянной кнігі першая літара такая ж, як у назве краіны). Таксама важна, каб яна была мілагучнай, не была чалавечым імем.

zubra.jpg

Для ўдзельнікаў конкурсу ёсць адна ўмова — быць падпісаным на групу заапарка ў сацсетцы «Ўкантакце», зрабіць рэпост запісу да сябе на старонку.
Прапановы прымаюцца да 1 ліпеня, аўтара лепшага імя чакае прыемны сюрпрыз. Вынікі плануецца падвесці на свяце ў Дзень Незалежнасці.
Мінскі заапарк працуе з 1984 года. У яго калекцыі экзатычныя жывёлы, рэдкія прадстаўнікі фауны Беларусі. Усяго тут утрымліваецца звыш 2,5 тыс. жывёл 500 відаў.
Паводле БелТА