1160 чалавек падпісалі петыцыю ў абарону эколагаў Таццяны Новікавай і Мікалая Уласевіча

Петыцыі з патрабаваннямі адмяніць рашэнне аб наданні эколагам статуса “персона нон-грата накіраваныя ў МЗС Літвы і пасольства Літвы ў Беларусі.  



get_imgcaw6by5r.jpg

Старшыня рады грамадскага аб’яднання “Экадом Ірына Сухій арганізавала ў падтрымку актывістаў антыядзернай кампаніі міжнародную кампанію на www.change.org/novikavaulasevich

 
“Я вельмі спадзяюся, што цяпер, пасля таго, як атамнае лобі пацярпела паразу на рэферэндуме ў Літве, справядлівасць будзе адноўлена, і рашэнне пра ўнясенне нас у спісы непажаданых персон будзе адмененае. Так альбо інакш, за гэта трэба змагацца, гэта справа прынцыпу, гэта важна і для Літвы, — кажа Таццяна Новікава.
 

Кампанію Ірыны Сухій падтрымала мноства міжнародных калег і партнёраў Новікавай і Уласевіча.


Арганізатары чакаюць афіцыйных адказаў на звароты грамадзян у афіцыйныя літоўскія структуры.


Атрымаць інфармацыю пра кампанію ў абарону беларускіх эколагаў і далучыцца да яе можна па адрасе www.change.org/novikavaulasevich
 

16 кастрычніка каардынатар грамадскай кампаніі “Астравецкая атамная — гэта злачынства! Мікалай Уласевіч і каардынатарка Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава  падалі скаргу ў Адміністратыўны акружны суд Вільні.


Паводле t-styl.info