За верасень спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 0,8%

Яшчэ ў ліпені назіралася невялічкая дэфляцыя — падзенне цэн на 0,2%. У жніўні спажывецкія цэны выраслі толькі на 0,1%, паведамляе Радыё Свабода.

sb.by

sb.by

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі за верасень 2018 года спажывецкія цэны выраслі на 0,8% да папярэдняга месяца. Харчовыя тавары падаражэлі за месяц на 0,4%, нехарчовыя тавары — роўна на 1%, паслугі — на 1,3%.
З пачатку года цэны на спажывецкія тавары выраслі на 3,7%, а за 12 месяцаў — на 5,6%.
Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя запланаваная на ўзроўні 7,4%. І беларускі Нацбанк, і Міжнародны валютны фонд чакаюць, што за 2018 год інфляцыя не перавысіць 5,5%. Гэта не будзе рэкордам: самая нізкая інфляцыя за ўсю гісторыю была ў Беларусі ў 2017 годзе, «усяго толькі» 4,7%.
Міністэрства працы заявіла, што не будзе індэксаваць заробкі і стыпендыі за верасень, бо інфляцыя не перавысіла «пяціадсоткавага парогу».
Цэны пакуль растуць так, згодна са звесткамі Белстату:
студзень +0,8%;люты +0,9%;сакавік +0,8%;красавік +0,3%;травень –0,3%;чэрвень +0,4%;ліпень –0,2%;жнівень +0,1%.
Радыё Свабода