З 1 лютага ў Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва
Пра гэта паведамляе прэс-служба Белнафтахіму.
Аўтамабільнае паліва ў Беларусі зноў даражэе. 2 лютага рознічныя цэны на АЗС павялічацца на 1 капейку.
Кошт бензіну АІ-92 складзе 1,69 рубля, АІ-95 — 1,79 рубля, АІ-98 — 2,01 рубля, дызельнага паліва — 1,79 рубля.
Гэта першае падаражанне ў лютым і пятае з пачатку года. Пачынаючы з 24 лістапада 2019 года, паліва даражэе штотыдзень. За гэты час рост склаў 11 капеек за літр.
naviny.by