Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, акрамя Мінска паднялі кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным транспарце
Апошняй падняла кошт праезду Магілеўская вобласць — на пяць капеек, піша TUT.BY.
Кошт праезду на звычайных і хуткасных маршрутах вырасце да 55 капеек (зараз 50 капеек), пры пакупцы квітка ў кіроўцы - да 65 капеек (зараз 60). Вырас таксама кошт праязных у гарадскім транспарце. Напрыклад, месячны праязны ў Магілеве на адзін від транспарту будзе каштаваць 24,75 р.
У рэгіёнах рашэнне аб падвышэнні кошту праезду на звычайных і хуткасных маршрутах у апошні раз прымалі ў кастрычніку мінулага году.
У Мінску пытанне аб падвышэнні кошту праезду ў грамадскім транспарце разгледзяць на паседжанні Мінгарвыканкама. Аб гэтым 27 лістапада заявіў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак.