Украіна падоўжыла забарону на палёты «Белавія» ў свае гарады
Яшчэ на мясяц Украіна падоўжыла забарону на палёты "Белавія" ў свае гарады.
Улады Украіны да 30 верасня працягнулі забарону на выкананне рэйсаў "Белавія" ў Кіеў, Адэсу, Харкаў і Львоў, паведамляе тэлеграм-канал "Эканоміка Беларусі".
Мінулая забарона дзейнічала з 26 траўня па жнівень.
Нагадаем, Украіна абмежавала выкананне авіярэйсаў з Беларусі пасля інцыдэнту з лайнерам Ryanair, які экстранна сеў у Мінску 23 траўня.