Зяленскі на парадзе ў Кіеве пажартаваў над Януковічам, чым рассмяшыў Парашэнка, Юшчанку і Кучму (відэа)
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на ўрачыстасцях да 30-годдзя незалежнасці Украіны падчас прамовы агучыў жарт, які рассмяшыў прысутных другога, трэцяга і пятага прэзідэнтаў — Леаніда Кучму, Віктара Юшчанку і Пятра Парашэнку.
Зяленскі тлумачыў, чаму ўкраінскі народ з'яўляецца
адзіным, і падкрэсліў — кожны з рэгіёнаў даў дзяржаве важных фігур. Спачатку
кіраўнік дзяржавы падзякаваў Ровеншчыне за першага прэзідэнта Украіны Леаніда
Краўчука, затым — Чарнігаўшчыне за другога, Леаніда Кучму, Сумскай вобласці — за
трэцяга, Віктара Юшчанку.
А калі чарга дайшла да Данеччыны, Зяленскі зрабіў паўзу і
падзякаваў Усходні рэгіён Украіны за Леаніда Быкава — таленавітага акцёра, і за
спартсмена з сусветным імем Сяргея Бубку (Бубка нарадзіўся ў Луганску).
З-за таго, што прысутныя чакалі, што Зяленскі скажа пра
прэзідэнта-ўцекача Віктара Януковіча, пачаўся смех сярод гледачоў. Жарт
развесяліў Парашэнку, Юшчанку і Кучму, прысутных на святкаванні.
Пры гэтым пра Парашэнку Зяленскі таксама не згадаў.
Паводле pravda.com.ua.