Уладзімір Зяленскі: «Упершыню на міжнародным узроўні Расія прызнана краінай-акупантам»
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на саміце Крымскай платформы 23 жніўня прапанаваў Расіі далучыцца да дыялогу аб дэакупацыі Крыма.
«Мы запрашаем Расійскую Федэрацыю далучыцца да крымскай платформы для сумеснай выпрацоўкі шляхоў дэакупацыі Крыма і выпраўлення яе гістарычнай трагічнай памылкі», — цытуе Зяленскага БелаПАН с спасылкай на яго прэс-службу.
Украінскі прэзідэнт заявіў: «Упершыню на міжнародным узроўні
Расія прызнана дзяржавай-акупантам. І ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага
гуманітарнага права яна павінна неадкладна спыніць парушэнне правоў чалавека на
часова акупаваным паўвостраве Крым і забяспечыць ужо цяпер бесперашкодны доступ
да Крыму для міжнародных гуманітарных і праваабарончых арганізацый".
У Крамлі саміт Крымскай платформы назвалі несяброўскім у
адносінах да Расіі.