У гэтым годзе ўлады Беларусі закапаюць у зямлю больш за 400 млн. долараў
Беларускае сяло (прадпрыемствы перапрацоўкі сельгаспрадукцыі) у бліжэйшы час атрымае 6,07 трлн. рублёў (больш за $400 млн) для «своечасовай закупкі прадукцыі раслінаводства ўраджаю 2014-2015 гадоў», што безумоўна акажа сур’ёзны ціск на валютны рынак краіны і ЗВР Нацбанка РБ.
Згодна з указам №151 ад 6 красавіка 2015 года, Беларусбанку, Белаграпрамбанку і Белінвестбанку прапанавана даць ільготныя крэдыты на паказаную суму.
У прыватнасці, для разлікаў за прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2015 года банкі дадуць 5,43 трлн. рублёў.
На разлікі з насельніцтвам за ўраджай 2015 года бульбы, садавіны і ягад свежых (уключаючы дзікарослыя), гародніны і грыбоў (у тым ліку дзікарослых), соку бярозавага будзе выдадзена 253,3 млрд. рублёў.
Яшчэ 393,1 млрд. крэдытаў будзе прадастаўлена арганізацыям для пагашэння запазычанасці за прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2014 года.
Ільготныя крэдыты ў беларускіх рублях будуць выдавацца па стаўцы «палова стаўкі рэфінансавання Нацбанку Беларусі + 3%», у расійскіх рублях — не больш за 11,5% гадавых.
За кошт бюджэту банкам будуць кампенсаваныя страты ад прадастаўлення ільготных крэдытаў у памеры паловы стаўкі рэфінансавання Нацбанка па крэдытах у беларускіх рублях, за палову стаўкі (але не болей 11,5% гадавых) па крэдытах у расійскіх рублях.