У 12 арганізацыях Брэстчыны замест пагашэння даўгоў выплачваліся прэміі кіраўнікам

У Брэсцкай вобласці ў 12 арганізацыях, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць, выплачваліся прэміі кіраўнікам і галоўным спецыялістам (іх намеснікам), паведамляе Камітэт дзяржкантролю Беларусі.

kgk_1.jpg

Акрамя таго, у Маларыцкім раёне два сельгаспрадпрыемствы пры наяўнасці нявыкананых абавязацельстваў перад бюджэтам набылі па легкавым аўтамабілі.
Бюджэтныя сродкі вылучаліся сельскагаспадарчым прадпрыемствам у выглядзе пазык і прызначаліся для развіцця вытворчасці.
Пратэрмінаваная запазычанасць па прадстаўленых з мясцовых бюджэтаў пазыках утварылася на 47 прадпрыемствах Брэсцкай вобласці. Агульная сума іх запазычанасці на 1 верасня 2018 года склала каля 5 млн рублёў.
Найбольшая пратэрмінаваная запазычанасць лічыцца за Лунінецкім (51,6% ад усёй запазычанасці), Маларыцкім (26%) і Ганцавіцкім (16,6%) раёнамі.
Брэсцкая газета