Стаўка рэфінансавання з 16 ліпеня зніжаецца да 20,5% гадавых
Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 16 ліпеня зніжаецца да 20,5 працэнта гадавых, паведаміла сёння журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.
Рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання з 21,5% да 20,5 працэнта прынята праўленнем банка. З пачатку года гэта ўжо трэцяе зніжэнне, папярэднія былі ў красавіку і маі. Тады стаўка таксама
зніжалася на 1%.
У Бешанковіцкім раёне сёння праходзіць выязное пашыранае пасяджэнне праўлення Нацыянальнага банка з удзелам прадстаўнікоў Віцебскага аблвыканкама, кіраўнікоў усіх банкаў рэгіёна і кіраўнікоў
прадпрыемстваў вобласці.
БелТА