Барэль: новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі закрануць 86 фізічных і юрыдычных асоб
Новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі закрануць 86 фізічных і юрыдычных асоб, заявіў Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль.
Паводле яго слоў, эканамічныя санкцыі ЕС супраць Беларусі будуць разгледжаны на саміце ЕС 24-25 чэрвеня і зацверджаны пасля яго.
Барэль паведаміў, што эканамічныя санкцыі ЕС супраць Беларусі будуць накіраваны на беларускі экспарт у Еўрасаюз, пра канкрэтныя галіны гаварыць рана, піша ТАСС.
Нагадаем, сёння міністры замежных спраў ЕС разглядаюць увядзенне чацвёртага пакета санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
«Абмеркаванне будзе праходзіць на фоне пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і добра арганізаваных і сістэмных рэпрэсій супраць яе народа, якія працягваюцца», — аб'явіла перад сустрэчай міністраў прэс-служба Савета ЕС.
Раней паведамлялася, што новыя эканамічныя санкцыі закрануць нафтавую прамысловасць, вытворчасць угнаенняў і цыгарэт. Яны павінны быць уведзеныя ў дзеянне да летніх канікул у кіруючых інстытутах ЕС. Хутчэй за ўсё, яны супадуць з санкцыямі, якія ўводзяцца Канадай, Вялікабрытаніяй і ЗША, што ў гэтых пытаннях цесна ўзаемадзейнічаюць з ЕС.