Расійскія СМІ: давер да Лукашэнкі абышоўся кастрамскім уладам у 200 млн рублёў
Увосені мінулага года рэгіянальныя ўсе СМІ Кастрамы шмат пісалі аб маючым адбыцца абнаўленні парку гарадскога грамадскага транспарту. На многіх сайтах публікаваліся фатаграфіі з выпрабаванняў новых і прыгожых аўтобусаў МАЗ беларускай вытворчасці.
Кастрамічы ўжо прадчувалі будучае збавенне ад ПАЗікаў, але... не зраслося. Беларускія аўтобусы так у Кастраму і не прыехалі, піша «Беларускі партызан» са спасылкай на «МК-Кастрама».
«Чаму? А проста таму, што падапечныя Лукашэнкі проста ўзялі і наплявалі на ўмовы ўжо заключанага было дагавора. Пра гэта прамым тэкстам гаворыцца ў адказе Дэпартамента транспарту і дарожнай гаспадаркі рэгіёну, які быў атрыманы інтэрнэт-супольнасцю “Кастрама. Першы квартал”: “Нягледзячы на наяўныя дамоўленасці ў 2020 годзе, Мінскі аўтамабільны завод паведаміў аб немагчымасці пастаўкі тэхнікі. Улічваючы патрабаванні заканадаўства аб закупках тавараў, работ і паслуг для дзяржаўных патрэб, заключэнне дзяржаўных кантрактаў на пастаўку тэхнікі і пералічэнне грашовых сродкаў пастаўшчыку ў 2020 годзе апынуліся немагчымыя”».
Абласныя ўлады ўжо адправілі запыт ва ўрад, каб яшчэ раз вылучыць такую ж суму на куплю аўтобусаў сёлета. Але, нават калі грошы і дадуць, мясцовыя ўлады гэтым разам наўрад ці выберуць беларусаў у партнёры.