Беларус Віктар Ганчарэнка ўзначаліў футбольны клуб «Краснадар»
Былы галоўны трэнер ЦСКА Віктар Ганчарэнка ўзначаліў «Краснадар». Беларускі спецыяліст заключыў з клубам кантракт да чэрвеня 2023 года.
Каманда ў 2021 годзе атрымала ўсяго адну перамогу ў васьмі матчах ва ўсіх турнірах, пацярпеўшы шэсць паражэнняў. У турнірнай табліцы чэмпіянату Расіі «Краснадар» знаходзіцца на 10-м месцы, набраўшы 34 ачкі ў 24 турах.
Ганчарэнка пакінуў ЦСКА ў сакавіку гэтага года. Ён
трэніраваў каманду са снежня 2016-га і двойчы прыводзіў каманду да срэбных
медалёў РПЛ, паведамляе «Трыбуна» са спасылкай на афіцыйны сайт «Краснадара».